Згарнуць

Кампаніі ↓
Закрыць
Ідзе загрузка....
Троху пачакайце, калі ласка
7 траўня

Улады адмовілі ў памяшканьні для правядзеньня кангрэсу Асамблеі НДА

Улады адмовілі ў памяшканьні для правядзеньня кангрэсу Асамблеі НДА

Міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB) адмовіў у памяшканьні для правядзеньня ў Менску 5-6 траўня Асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў (VII Кангрэс Асамблеі НДА). Арэндадаўца спаслаўся на ўказаньне зь Менскага гарвыканкама і за два дні да мерапрыемства скасаваў ранейшыя дамоўленасьці.

Арганізатары наведалі Менгарвыканкам дзеля высьвятленьня прычынаў адмовы, але прадстаўнікі гарадзкіх уладаў фактычна адмовіліся ад тлумачэньняў і прапанавалі запісвацца на прыём. Чытаць далей →

18 красавіка

Асамблея НДА: 15 год на варце інтарэсаў грамадзянскай супольнасьці!

Асамблея НДА: 15 год на варце інтарэсаў грамадзянскай супольнасьці!

22 лютага Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, найбуйнейшае згуртаваньне айчынных грамадзкіх аб’яднаньняў, адзначае сваё пятнаццацігодзьдзе. Чытаць далей →

4 сакавіка

Вярхоўны суд: адмова “Залатому льву” ў рэгістрацыі – законная

Вярхоўны суд падтрымаў рашэньне Гарадзенскага абласнога суда адносна нерэгістрацыі слонімскай арганізацыі “Залаты леў”. Касацыйную скаргу культурна-асьветніцкага аб’яднаньня 4 сакавіка разглядзела калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда пад старшыньствам судзьдзі Валерыя Самалюка. Чытаць далей →

15 студзеня

Часопіс — «Крызісу няма»

«Крызісу няма»

Тэма крызісу, у пастку якога трапіла маладая і квітнеючая беларуская дзяржава, надзвычай зашмальцаваная. У сеціве і на старонках папяровых СМІ штодня зьяўляюцца публікацыі па праблематыцы глябальнай эканамічнай рэцэсіі, якая рыкашэтам ударыла і па нас. Чытаць далей →

15 лістапада

Часопіс — «Эфект Даміно»

«Эфект Даміно»

Напярэдадні другой хвалі глябальнай эканамічнай рэцэсіі Беларусь застыла ў нэрвовым чаканьні. Маўклівыя пратэсты, “СТОП-БЭНЗЫН”, народныя сходы – гэта толькі бачная вяршыня айсбэргу. Большасьць беларусаў, нягледзячы на імклівае зьбядненьне, пакуль што не імкнецца публічна пратэставаць. Чытаць далей →