Адзначым Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі разам

17/07/2015

Чатыры гады таму 4 жніўня, дзень арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, быў абвешчаны Днём салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.

Тады праваабаронцы, актывісты заявілі сабе і сьвету:

“Мы будзем адзначаць гэты дзень штогод, да таго часу, пакуль становішча грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі ня зьменіцца: пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасьць і пакуль у ёй ня будуць гарантаваныя фундамэнтальныя свабоды: свабода выказваньня меркаваньня, сходаў і аб’яднаньняў”.

Ад таго часу кожнае 4 жніўня больш чым у 20 краінах сьвету людзі выказваюць салідарнасьць з тымі, хто змагаецца за свабоду ва ўмовах татальнага ціску і перасьледу.

Адзначым Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі разам

У мінулыя гады валянтэры рыхтавалі і распаўсюджвалі асьветніцкія ўлёткі, адпраўлялі паштоўкі палітвязьням, выходзілі зь пікетамі, фатаграфаваліся з плякатамі, ладзілі кінапаказы, дэбаты і выставы.

Сёлета працоўная група па адзначэньні Дня салідарнасьці зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю заклікае далучацца да правядзеньня 4 жніўня ўсіх жадаючых.

Вітаецца падрыхтоўка інфармацыйных і сьветніцкіх матэрыялаў, правядзеньне акцыяў, пэрфомансаў, кінапаказаў у сваіх гарадах, пашырэньне інфармацыі пра Дзень салідарнасьці ў сацыяльных мэдыях з хэштэгам #‎4Aug.

Адзначым Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі разам

Арганізатары падказваюць, што кожны можна дадаць на сваё фота ў сацыяльных сетках picbadge валошкі — сымбаля Дня салідарнасьці. Сёлета ёсьць магчымасьць выбраць з двух варыянтаў: клясычнага і створанага пры дапамозе тэхнікі Fingerpainting.
Далучайцеся да каманды па правядзеньні Дня салідарнасьці, лістуйце на by-soliday@hrgroups.org.

Старонка Дня салідарнасьці ў інтэрнэце, Facebook Дня салідарнасьці, хэштэг Дня салідарнасьці — ‪#‎4Aug.

Салідарнасьць мацнейшая за рэпрэсіі!

Фота — з Facebookа Дня салідарнасьці