Прэмію “За свабоду думкі” імя Быкава атрымаў Ніл Гілевіч

22/06/2015

Сам ляўрэат паводле стану здароўя ня змог прыехаць на цырымонію ўганараваньня ў вёску Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Імя пераможцы абвясьціў адзін зь мінулых ляўрэатаў Алесь Марачкін.

У Бычках, на радзіме Васіля Быкава, Рух “За Свабоду!” традыцыйна ладзіць урачыстую імпрэзу, прысьвечаную чарговым ўгодкам народнага пісьменьніка. Штогод тут зьбіраюцца вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, творчая інтэлігенцыя, аматары літаратуры і, вядома, аднавяскоўцы Васіля Быкава.

Прэмію “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава атрымаў Ніл Гілевіч

Прэмію “За свабоду думкі” заснавалі Аляксандар Мілінкевіч і Рух “За свабоду!”. Памятным дыплёмам і ўзнагародай — скульптурай аўтарства Віктара Копача — ганаруюць тых, хто найбольш яскрава праявіў сябе ў грамадзкай, прафэсійнай альбо творчай дзейнасьці на карысьць Беларусі і свабоды.

Прэмію “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава атрымаў Ніл Гілевіч

Ляўрэатамі прэміі “За свабоду думкі” ў мінулыя гады станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў, палітык і літаратар Павал Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык і паэт Уладзімер Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зьміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін, летась званьне ляўрэата было нададзена актору, барду і шоўмэну Віктару Шалкевічу.

Прэмію “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава атрымаў Ніл Гілевіч

Прэмію “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава атрымаў Ніл Гілевіч

Паводле Радыё Свабода

Фота — Рух “За свабоду!” і Юлія Калодкіна