Як прайшоў Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі (фота)

04/08/2015

4 жніўня ў шматлікіх гарадах сьвету выказвалі сваю падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці. Глядзіце фотаздымкі з акцыяў, якія прайшлі ў Вільні, Варшаве, Львове, Кіеве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах.

Калегі з Львова напісалі, што не маглі не далучыцца да акцыі салідарнасьці і перадалі ўласнаручна намаляваны плякат супрацоўніцы Консульства Рэспублікі Беларусь у Львове, а нам даслалі пазытыўныя фотаздымкі.

Як прайшоў Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

Акцыю ў Вільні ладзілі супрацоўнікі Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Як прайшоў Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

Як прайшоў Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

Да Дня салідарнасьці далучыліся і калегі з Freedom House, якія падпісалі паштоўкі беларускім палітзьняволеным. Нагадаем, цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца: Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка.

Як прайшоў Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

У Варшаве таксама пісалі лісты палітвязьням і фатаграфаваліся з плякатамі на знак падтрымкі беларускіх актывістаў.

1Як прайшоў Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

У гэтым годзе арганізатарамі мерапрыемстваў у Кіеве выступілі “Цэнтар Грамадзянскіх свабодаў”, фонд “Права на абарону” у партнэрстве з HIAS, грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар Сацыяльнае Дзеяньне”, рух “Эўрамайдан SOS”, піша Хартыя’97.

Як прайшоў Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

А 13-й гадзі па ўкраінскім часе каля амбасады Беларусі ва Ўкраіне, прайшла акцыя “Ня дай расстраляць правы і свабоды” з мэтаю наглядна паказаць, што адбываецца ў Беларусі і як украінцы могуць дапамагчы суседзям.

Як прайшоў Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

Варонеж з намі!

Як прайшоў Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

У Менску на пікеце АГП насупраць КДБ патрабавалі вызваленьня палітвязьняў.

Як прайшоў Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

Усе замежныя ўдзельнікі Дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі адзначаны на мапе.

Дзякуем замежным калегам за падтрымку, а беларускім актывістам зычым моцы і веры, надзеі на перамены і найхутчэйчых станоўчых зьменаў, а таксама пачуцьця надзейнага тылу і запатрабаванасьці сваёй дзейнасьці!

Салідарнасьць мацнейшая за рэпрэсіі!

Фота ўдзельнікаў акцыі, дасланыя www.by.soli-day.org