Ці вернецца слова “Курапаты” у грамадзкую сьвядомасьць?

17/11/2015

Упершыню ў Менску прайшла выстава, прысьвечаная Курапатам. Публікуем фотаздымкі з экспазыцыі.

Ці вернецца слова “Курапаты” у грамадзкую сьвядомасьць?

Выстава адкрылася ў менскім Палацы мастацтваў 13 лістапада. Экспазыцыя апавядае пра падзеі вакол Курапатаў цягам апошніх 27 гадоў, пра першаадкрывальнікаў нацыянальнага нэкропалю і яго абаронцаў, пра ахвяраў сталінізму ды іхных катаў. На выставе можна пабачыць унікальныя дакумэнты, здымкі, артэфакты, кінастужкі і творы выяўленчага мастацтва, большасьць якіх дэманструецца ўпершыню, паслухаць успаміны сьведкаў і творы беларускіх бардаў.

Ці вернецца слова “Курапаты” у грамадзкую сьвядомасьць?

Ці вернецца слова “Курапаты” у грамадзкую сьвядомасьць?

Экспазыцыю зладзіла грамадзкая ініцыятыва “Экспэрты ў абарону Курапатаў” пры падтрымцы Асамблеі НДА, суполкі “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў, грамадзкіх аб’яднаньняў “Хрысьціянская злучнасьць “Курапаты” і “Дыярыюш”, электроннага архіву “Вытокі”, незалежнага прафсаюзу РЭП і Арт-Cядзібы.

Ці вернецца слова “Курапаты” у грамадзкую сьвядомасьць?

Ці вернецца слова “Курапаты” у грамадзкую сьвядомасьць?

Фотаздымкі з адкрыцьця выставы  “Наша Ніва”, відэа — Радыё Свабода.