Апублікаваны дапаможнік “Сацыяльны аніматар”

17/11/2016

Лана і Вітаўт Руднікі, аўтары дапаможніка для актывістаў мясцовых супольнасьцяў, дзеляцца практыкамі працы з людзьмі.

Выданьне, было распрацаванае Цэнтрам інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў “Трэці сэктар” яшчэ ў 2006 годзе, але не згубіла сваёй актуальнасьці. Дапаможнік складаецца з матэрыялаў, якія тычацца як тэарэтычных аспэктаў самаарганізацыі дзейнасьці людзей на карысьць сваёй мясцовай супольнасьці, так і канкрэтных інструмэнтаў, з дапамогай якіх гэты працэс можна зрабіць больш эфэктыўным.

Дапаможнік “Сацыяльны аніматар” адрасаваны найперш тым, хто працуе, альбо хацеў бы працаваць у якасьці сацыяльнага аніматара, а таксама тым, хто займаецца рэалізацыяй адукацыйных праграмаў для актывістаў мясцовых супольнасьцяў.