Бараніць правы жанчынаў у Беларусі будзе спэцыяльны цэнтар

09/06/2016

13 чэрвеня 2016 году расчыніць дзьверы сацыяльна-інфармацыйная ўстанова “Цэнтар па прасоўваньні правоў жанчынаў — Яе правы”. На базе арганізацыі пачне працу інфармацыйна-прававая лінія для жанчынаў, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу.

Кліенткі Цэнтру змогуць атрымаюць бясплатную кансультацыю, адказы на пытаньні, як абараніць свае правы, як прадухіліць правапарушэньне або аднавіць парушанае права.

Паводле юрысткі арганізацыі Ліліі Волінай, часьцей за ўсё жанчынам патрэбная дапамога ў абароне сваіх правоў у працоўнай, сямейна-бытавой і сацыяльнай сфэрах. Гэта могуць быць пытаньні па шлюбна-разводным працэсе; матэрыяльнай дапамозе, ільготах; працаўладкаваньні і звальненьні; рэпрадуктыўных правах; па неправамерных дзеяньнях сэксуальнага характару, пагрозам і перасьледам і многім іншым аспэктам.

Юрыстка лічыць, што вышэйназваныя праблемы часта “нябачныя”, іх лічаць за лепшае не вырашаць, а часам і зусім не заўважаюць.

У Цэнтры, які будзе працаваць з 9-й да 17-й гадзінаў з панядзелка па чацьвер, можна будзе атрымаць інфармацыю прававога характару, рэкамэндацыі па канкрэтнай праблемнай сытуацыі; дапамогу ў складаньні позваў, зваротаў; можна таксама разьлічваць на інфармацыйна-прававое суправаджэньне ў наступным вядзеньні справы.

Калі вашы правы парушаюцца ці вы мяркуеце, што яны могуць быць парушаныя; калі вашы інтарэсы ўшчамляюцца па прычыне таго, што вы жанчына, тэлефануйце: +375 (17) 3277727, +375 (29) 6355662, +375 (33) 6755662, пішыце: help @eeprava. by або зьвязвайцеся праз skype: eeprava.

Свае пытаньні таксама можна задаць і праз групы ў сацыяльных сетках: Facebook і ВКонтакте. Больш падрабязную інфармацыю аб арганізацыі і інфармацыйна-прававой лініі можна даведацца на сайце www.eeprava.by.