Фотарэпартаж з цырымоніі ганараваньня Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці

27/12/2016

Асамблея НДА адзначыла важных для трэцяга сэктару асобаў. Адчуйце атмасфэру, якая панавала на ўручэньні прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2016”.

Паводле Сяргея Мацкевіча, прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці” – гэта прызнаньне калегаў па сэктары, якая дае штуршок новым ініцыятывам, што пашыраюць у Беларусі прастору дэмакратыі і нацыянальнага адраджэньня.

Старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч

Старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч

 

Вядоўцы цырымоніі – Наталька Мотуз і Аляксей Сапрыкін

Вядоўцы цырымоніі – Наталька Мотуз і Аляксей Сапрыкін

 

Грамадзкім лідэрам году сёлета быў прызнаны Зьміцер Дашкевіч, які ініцыяваў збор подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гістарычнай каштоўнасьці. Дарэчы, гэта справа атрымала сваю ўзнагароду і была названая кампаніяй году.

Удзельнікі кампаніі па зборы подпісаў за #нашсцяг

Удзельнікі кампаніі збору подпісаў #нашсцяг

 

Журы прэміі, у якую сёлета ўвайшло 116 чалавек, у намінацыі “Крэатыў году” адзначыла невядомага графіціста, які дамаляваў калючы дрот на прапагандысцкім графіці “Менск-Масква”.

Статуэтку і дыплём за невядомага за нвядомага мастака атрымаў Антон Матолька.

Статуэтку і дыплём за невядомага мастака атрымаў Антон Матолька.

 

Рэгіянальнай падзеяй назвалі кампанію ў абарону гісторыка-культурнага раёну Менску “Асмалоўка”.

Вінцук Вячорка

Вінцук Вячорка

 

“Мэдыяактыўнасьцю году” быў названы анлайн-часопіс “Имена”, які дае магчымасьць ня толькі даведацца пра гісторыі, лёсы і ўчынкі беларусаў, а таксама ствараць і падтрымліваць важныя для грамадзтва праекты. Рэдактарка анлайн-часопісу Кацярына Сінюк не змагла прыйсьці на цырымонію, але даслала вітальны ліст, у якім адзначыла: “Наш праект стаў магчымым толькі дзякуючы людзям. Рэдакцыя часопісу “Имена” дзякуе кожнаму, хто аддаў свой голас за нас”.

У намінацыі “Мэдыя/журналіст году” прыз атрымала Галіна Абакунчык з Радыё Свабода

У намінацыі “Мэдыя/журналіст году” прыз атрымала Галіна Абакунчык з Радыё Свабода

 

Новай ініцыятывай журы прызнала ўстанову “Human Constanta”, якая запомніліся грамадзтву дзеяньнямі ў абарону правоў уцекачоў і мігрантаў у Берасьці.

Актывісты і актывісткі “Human Constanta”

Актывісты і актывісткі “Human Constanta”

 

У намінацыі “Партнэрства году” журы адзначыла плятформу Talaka.by. На гэтай некамэрцыйнай пляцоўцы актыўныя людзі знаходзяць каманду, памочнікаў і фінансы для рэалізацыі сваіх ідэяў. Найбольшай падтрымкай на плятформе карыстаюцца ідэі ў сфэры разьвіцьця беларускай мовы і культуры.

Крэатыўны дырэктар Talaka.by Іван Вядзенін і Юлія Бабруйская

Крэатыўны дырэктар Talaka.by Іван Вядзенін і Юлія Бабруйская

 

Антыпрэміяй “Гарбуз” году адзначылі супрацоўнікаў ГУУС Менгарвыканкаму, якія сёлета жорстка затрымалі ўдзельнікаў негвалтоўнай акцыі раварыстаў “Крытычная маса”.

Марына Загорская і Тацяна Рэвяка

Марына Загорская і Тацяна Рэвяка

 

asambleja-5

Болей фота з цырымоніі ганараваньня пераможцаў