Ляўрэатам прэміі “За свабоду думкі”-2016 стаў Валеры Мазынскі

20/06/2016

19 чэрвеня ў вёсцы Бычкі адбылося ўручэньне прэміі “За свабоду думкі”. Ляўрэатам стаў вядомы беларускі рэжысэр Валеры Мазынскі.

Чаму прэмія называецца менавіта за свабоду думкі, патлумачыў удзельнікам старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Па ягоных словах, думка заўсёды павінна стаяць перад дзеяньнем і свабода думкі быць першаснай. Чалавек, які свабодны ў сваіх думках, здольны на годныя і адважныя ўчынкі, дадаў ён.

Ляўрэатам прэміі “За свабоду думкі”-2016 стаў Валеры Мазынскі

“У мяне ёсьць надзея. Яна, пэўна, ня спраўдзіцца пры маім жыцьці”, — адзначыў у выступе ляўрэат Валеры Мазынскі. Ён спадзяецца, што пры зьяўленьні пагрозы для Беларусі ўсе беларусы, аб’яднаўшыся, стаўшы побач адзін з адным, выратуюць краіну.

Прэмія ўручаецца арганізацыяй Рух “За Свабоду” выбітным беларусам, пераможцу абірае журы зь ліку ляўрэатаў мінулых гадоў. Ляўрэатамі прэміі станавіліся Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў, Павал Севярынец, Алесь Пушкін, Ада Райчонак, Уладзімер Някляеў, Лявон Вольскі і Алесь Белакоз, Зьміцер Вайцюшкевіч і Алесь Марачкін, Віктар Шалкевіч, Ніл Гілевіч.

Паводле pyx.by