НДА змогуць навучацца праектнаму мэнэджэнту і аргразьвіцьцю анлайн

07/12/2016

Карысны анлайн-курс прапаноўвае бясплатна прайсьці праект “Грамадзянская супольнасьць. Дыялёг дзеля прагрэсу”.

Курс уключае ў сябе тры блёкі:

— Падрыхтоўка і мэнэджмэнт праектаў ЭЗ для грамадзкіх арганізацыяў;

— Арганізацыйнае разьвіцьцё;

— Навыкі ўдзелу ў дыялёгу па пытаньнях палітыкі для грамадзкіх арганізацыяў.

Дыстанцыйнае навучаньне зьяўляецца бясплатным і дасяжным для ўсіх жадаючых на расейскай і ангельскай мовах.

Асабліва гэты  электронны курс будзе карысным для прадстаўнікоў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці (АГС), якія прымаюць актыўны ўдзел у міжсэктарным дыялёгу па пытаньнях палітыкі ці зацікаўленыя ў гэтым, а таксама атрымальнікаў грантаў Эўразьвязу і патэнцыйных кандыдатаў на фінансаваньне праектаў ЭЗ у краінах Усходняга партнэрства.

Дзякуючы першаму блёку курсу “Падрыхтоўка і мэнэджмэнт праектаў ЭЗ” НДА разаўюць свае навыкі ў сфэры распрацоўкі якасных праектных прапановаў для фінансаваньня ЭЗ, а таксама для ўзмацненьня патэнцыялу ў сфэры прафэсійнага мэнэджмэнту праектаў.

Курс Арганізацыйнае разьвіцьцё накіраваны на разьвіцьцё арганізацыйных магчымасьцяў грамадзянскай супольнасьці, уключаючы сфэры стратэгічнага плянаваньня, кіраваньня чалавечымі рэсурсамі, фандрэйзінга і кіраваньня зьменамі.

Мэта курсу Навыкі ўдзелу ў дыялёгу па пытаньнях палітыкі заключаецца ва ўмацаваньні патэнцыялу АГС для эфэктыўнага адстойваньня і прасоўваньня грамадзкіх інтарэсаў. Дадзены курс уключае матэрыялы па тэмах аналізу палітыкі і маніторынгу яе рэалізацыі, вядзеньня перамоваў, адвакатаваньня і лябіраваньня, узаемадзеяньня з грамадзкасьцю і мэдыя.

Курс быў распрацаваны ў супрацоўніцтве з экспэртамі Міжнароднага асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня “АКТ”.