Падыскутуем пра замежную дапамогу для некамэрцыйных арганізацыяў?

31/10/2016

9 лістапада Асамблея НДА, грамадзкае аб’яднаньне “АКТ”, і Цэнтар прававой трансфармацыі запрашаюць прадстаўнікоў некамэрцыйных арганізацыяў прыняць удзел у дыскусіі “Замежная дапамога для НКА — вырашаем праблемы разам”.

У часе дыскусіі ўдзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць складанасьці, якія ўзьнікаюць у некамэрцыйных арганізацыяў (НКА) пры атрыманьні, рэгістрацыі, выкарыстаньні і справаздачнасьці па замежнай бязвыплатнай і міжнароднай тэхнічнай дапамогі, а таксама ўзгодняць сумесныя дзеяньні па ўдасканаленьні заканадаўства, якое рэгулюе атрыманьне і выкарыстаньне замежнага фінансаваньня.

Дыскусія пройдзе ў Менску 9 лістапада з 12 да 15 гадзінаў. Інфармацыю аб месцы правядзеньня мерапрыемства, а таксама падрабязную праграму ўдзельнікі атрымаюць дадаткова.

Арганізатары будуць радыя вітаць на мерапрыемстве ня больш аднаго прадстаўніка ад адной арганізацыі. Колькасьць месцаў абмежаваная, таму для ўдзелу ў дыскусіі неабходна не пазьней за 5 лістапада 2016 г. запоўніць анлайн-заяўку.

Фота вокладкі — pixabay.com