У Берасьці стартаваў экалягічны велапатруль

23/08/2016

Разьведвальны велазаезд валянтэрскага экапатруля ў Берасьці прайшоў 20 жніўня.

Валянтэры і валянтэркі — пераважна прадстаўнікі старэйшага ў горадзе велаклюбу трох узростаў “РаДзея” на чале з кіраўніком Валянцінам Балдэнкам — паставілі сабе за мэту выявіць наколькі чысты іх горад. Як і летась, засьпець Берасьце неахайным атрымалася толькі на ўскрайку гораду — уздоўж набярэжнай.

У Берасьці стартаваў экалягічны велапатруль

Экапатруль у часе сваёй паездкі зафіксаваў найбольшыя несакцыянаваныя звалкі сьмецьця, каб пасьля заплянаваць там прыборку з падвойнай колькасьцю берасьцейцаў.

_MG_4047

Варта адзначыць, што валянтэры былі прыемна ўражаныя пазытыўнай рэакцыяй мінакоў і непадробнай добразычлівасьцю сустрэтых на шляху берасьцейцаў.

Паводле Віртуальны Брэст