У Менску абмеркавалі пасьпяховы досьвед пошуку ўнутранага фінансаваньня

10/06/2016

9 чэрвеня 2016 году Асамблея НДА Беларусі зладзіла круглы стол “Як знайсьці сродкі на грамадзкую дзейнасьць унутры Беларусі”. Мерапрыемства можна было не перабольшваючы назваць канфэрэнцыяй, бо сваім досьведам у сфэры краўдфандынгу і пошуку ўнутранага фінансаваньня для рэалізацыі грамадзка значных ідэяў падзяліліся 11 выступоўцаў.

Усяго ў дыскусіі удзельнічаліа 20 прадстаўнікоў НДА, якія ў рознай ступені сутыкаліся з тэмай фінансаваньня і былі зацікаўленыя ў абмеркаваньні пасьпяховых кейсаў і тыповых памылак пачаткоўцаў.

У Менску абмеркавалі пасьпяховы досьвед пошуку унутрагана фінансаваньня

Дырэктар “Арт Сядзібы” Павал Белавус распавёў, што ягоная арганізацыя “шчырасьць і шчордрасьць беларусаў” пачала правяраць у 2014 году на фэсьце “Зробім лепш”. Актывіст апісаў посьпехі і памылкі пяці кампаніяў, калі арганізацыя шукала грошы, напрыклад, на набыцьцё памяшканьня, ці аплату штрафаў графіцістам за выяву “Беларусь мае быць беларускай”. Зь яго досьведу вынікае, што беларусы за падзяку ахвяраваць ня будуць, яны зацікаўленыя ў крэатыўнай або матэрыяльнай кампэнсацыі свайго ўнёску.

У Менску абмеркавалі пасьпяховы досьвед пошуку унутрагана фінансаваньня

Падсумоваючы сваю прамову Павал сказаў, што няўрадавым арганізацыям варта разьвіваць камэрцыйныя кірункі дзейнасьці, каб атрымаць фінансавую незалежнасьць і магчымасьць дзейнічаць, не зважаючы на матэрыяльны чыньнік.

Глеб Лабадзенка, адзін з кіраўнікоў курсаў “Мова Нанова”, узгадаў, як яшчэ да зьяўленьня краўдфандынгавых плятформаў зьбіраў грошы для Рыгора Барадуліна проста на менскай плошчы.

Лабадзенка станоўча адзначыў “Талакошт”, “Вулей” і “Мае Сэнс”, назваўшы іх мэханізмамі для стварэньня дабра, якія да таго ж даюць “прыкрыцьцё” і фінансавую бясьпеку.

У Менску абмеркавалі пасьпяховы досьвед пошуку унутрагана фінансаваньня

Андрэй Кім з грамадзкай ініцыятывы “Кінаконг”, вядомы пасьпяховым зборам грошай на беларускі пераклад мульта пра Сьвінку Пэпу і пераклад кнігі “Кронікі Нарніі”, расказаў прысутнім асноўныя правілы і тыповыя памылкі краўдфандынгу.

Паводле Кіма, для стоадсоткавага збору грошай патрэбная добрая ідэя, а таксама разуменьне навошта гэтая ідэя рэалізоўваецца. Бо каб сабраць сродкі, выкарыстоўваючы краўдфандынг-плятформы, неабходна будзе нахтніць на ахвяраваньне сотні людзей. Таму Андрэй раіць шукаць сваю аўдыторыю, выкрышталізоўваць яе, каб у выніку спонсары адчувалі сваю далучанасьць да праекту.

На думку Андрэя Кіма, колькасьць краўдфандынг-праектаў усё павялічваецца, іх якасьць падвышаецца і сумы гэтыя праекты могуць зьбіраць усё большыя. Актывіст “Кінаконга” лічыць, што ў Беларусі пасродкам краўдфандынгу можна сабраць 10 тысячаў даляраў ЗША, праўда, гэтую псыхалягічную рысу пакуль ніхто не перакрочыў. Кім прагназуе, што з сур’ёзным падыходам да правядзеньня кампаніі ў беларусаў ёсьць шанец сабраць і 50 тысячаў даляраў.

У Менску абмеркавалі пасьпяховы досьвед пошуку унутрагана фінансаваньня

Іван Вядзенін, крэатыўны дырэктар некамэрцыйная плятформы Talaka.by, падзяліўся з прысутнымі фактарамі посьпеху апошніх краўдфандынг-кампаніяў, праведзеных на Талакошце:

— Грошы ў праекце маюць быць выключна рухавіком працэсу, калі ўся канструкцыя (большая частка праекту) ужо рэалізаваная.

— Аўтар праекта мусіць дакладна ведаць сваю аўдыторыю і думаць пра яе, як пра сваіх сяброў.

— Падарункі для тых, хто падтрымаў праект маюць быць крэатыўнымі, карыснымі і павінны матываваць на перавод грошай.

У Менску абмеркавалі пасьпяховы досьвед пошуку унутрагана фінансаваньня

— У праекта павінна быць каманда, каб чэрпаць эмацыйную падтрымку. Лепш за ўсё, калі ў камандзе будзе піяршчык ці журналіст, бо, як паказвае практыка, аднаго разу напісаць пра свой праект недастаткова, трэба пастаянна падтрымліваць цікавасьць да ідэі публікацыямі ў мэдыях і сацыяльных сетках.

— Неабходна стварыць супольнасьць вакол праекту. А яшчэ лепей прыцягнуць у праект мэдыйную асобу або лідэра думкі.

— Аўтар праекту мусіць быць нацэлены на посьпех. Нельга сядзець і чакаць, што ў твой гаманец пасыплюцца грошы .Трэба добра рыхтаваць сваю кампанію, і патраціць на гэта ня менш часу, чым ідзе сам сбор сродкаў. Трэба быць гатовым да хуткай зьмены тактыкі і стратэгіі.

Паводле Вядзеніна, традыцыйным няўрадавым арганізацыям варта вучыцца здабываць сродкі мэтадам краўдфандынгу.

У Менску абмеркавалі пасьпяховы досьвед пошуку унутрагана фінансаваньня

Дзяніс Кандратовіч з сацыяльнай інтэрнэт-плятформы “МаеСэнс” заўважыў, што арганізацыям грамадзянскай супольнасьці, які хочуць паляпшаць сьвет да лепшага, варта пачать працаваць з грашыма па-даросламу. Не лічыць сябе жабракамі, якія клянчаць грошы, а актыўней і канкрэтней прапаноўваць бізнэсоўцам сваёй краіны супрацоўніцтва. А таксама пашукаць для сваіх праектаў і арганізацыяў мэнтараў зь бізнэс-сфэры.

Павал Вештарт з Фонду “Ідэя” у сваім камэнтары агучыў прыярытэты, якія для сябе на сёньня раставілі бізнэсоўцы. Паводле Вештарда, цяпер бізнэс-структуры даюць грошы на праекты зьвязаныя з дабрачыннасьцю (на тое, чым займаецца фонд “ШАНС”), на другім месцы — культура, далей ідуць моўныя праекты і ідэі, зьвязаныя з самаідэнтыфікацыяй беларусаў.

У Менску абмеркавалі пасьпяховы досьвед пошуку унутрагана фінансаваньня

Удзел у круглым стале “Як знайсьці сродкі на грамадзкую дзейнасьць унутры Беларусі” таксама прымалі прадстаўнікі і прадстаўнічкі наступных арганізацыяў ды ініцыятываў: Лапа закону, Фалянстэр, Гарадзенскі дзіцячы хосьпіс, Менскае роварнае таварыства, дабрачынны праект “KaliLaska”, Цэнтар культурнага мэнэджмэнту “Гефіра”, праект “Шоў “Горад”.

Па выніках мерапрыемства Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў мае намер выпусьціць электроннае выданьне, якое стане дапаможнікам для НДА пры пошуку сродкаў на грамадзкую дзейнасьць унутры Беларусі.