Назад
База трэнэраў
Профіль Яна Усцiненка
Усцiненка Яна
Яна Усцiненка

Трэнэрская спэцыялізацыя: стварэньне і разьвіцьцё студэнцкіх / моладзевых праектаў, грамадзкіх міні-кампаніяў (LFA, outcome mapping), праца з чалавечымі рэсурсамі (лідэрства, карпаратыўная культура), навучаньне мэтадам арганізацыі супольнасьцяў (гурткі, форум-тэатры, гарадзкія сходы). Кансультацыі для выпускнікоў ВНУ, маладых спэцыялістаў па пытаньнях разьмеркаваньня, аховы працы і працоўнага заканадаўства ў цэлым.

Яна Усціненка — адна з заснавальніц Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіраваньня (БАСС), намесьніца старшыні па арганізацыйным разьвіцьці (2013-2015), заснавальніца напрамку “Разьмеркаваньне БАСС”. З 2013 году — мэнтарка, трэнэрка Акадэміі студэнцкага лідэрства (пры Цэнтры разьвіцьця студэнцкіх ініцыятываў). З 2015 — мэнэджэрка Гарадзкіх сходаў ГДФ (пры Ўстанове “Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ”). Мае досьвед працы ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму. Аўтарка і рэдактарка кніжак па студэнцкім самакіраваньні, мэнэджмэнце студэнціх праектаў.

Год нараджэньня: 1990

Горад: Гомель, Менск

Стаж працы: з 2013

Кантакты трэнэркі: +375336187763, yanaustsinenka@gmail.com,

skype: yana.ustsinenka, www.facebook.com/yana.ustsinenka, vk.com/yana_ustsinenka