Як некамэрцыйнай арганізацыі ўпэўнена прайсьці бухгалтарскі аўдыт

02/05/2016

Публікуем аналітычную запіску пра тыповыя памылкі некамэрцыйных арганізацыяў у галіне бухгалтарскага ўліку, вядзеньня справаводзтва, працы са зваротамі грамадзянаў.

Дакумэнт падрыхтаваны экспэртамі Цэнтру прававой трансфармацыі па выніках праграмы “Грамадзкі аўдыт”: праходжаньне фінансавага і прававога аўдыту 21 некамэрцыйнай арганізацыі розных арганізацыйна-прававых формаў (грамадзкія аб’яднаньні, установы, фонды), якая праводзіцца Асамблеяй НДА Беларусі сумесна з Lawtrend у 2013 — пачатку 2016 гадах.

У аналітычнай запісцы вызначаныя і клясыфікаваныя тыповыя памылкі, выяўленыя ў ходзе правядзеньня аўдытарскіх праверак вядзеньня бухгалтарскага ўліку і справаздачнасьці некамэрцыйных арганізацыяў, а таксама праверкі дакумэнтаў НКА на адпаведнасьць патрабаваньням заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Мэта дакумэнту — прадухіліць распаўсюджаныя парушэньні заканадаўства некамэрцыйнымі арганізацыямі.

Спампаваць аналітычную запіску “Тыповыя памылкі, выяўляемыя ў ходзе бухгалтарскага аўдыту некамэрцыйных арганізацыяў” цалкам.