Як знайсьці сродкі на грамадзкую дзейнасьць унутры Беларусі — дапаможнік

25/07/2016

Зьявіўся дапаможнік для актывістаў, якія жадаюць скарыстаць унутраныя рэсурсы Беларусі для рэалізацыі грамадзка карысных праектаў.

Дапаможнік для пачаткоўцаў “Як знайсьці сродкі на грамадзкую дзейнасьць унутры Беларусі” пабачыў сьвет дзякуючы Асамблеі НДА.

Выданьне складаецца з канкрэнтых гісторыяў пошуку ўнутрыбеларускага фінансаваньня на дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў, парадаў знаўцаў у галіне краўдфандынгу, прыкладаў супрацоўніцтва зь бізнэс-структурамі і ў сфэры карпаратыўна сацыяльнай адказнасьці.

Усе гэтыя практыкі і рэкамэндацыі былі агучаныя на круглым стале “Як знайсьці сродкі на грамадзкую дзейнасьць унутры Беларусі”, які ладзіла Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі з мэтай натхніць беларускіх актывістаў на пошук унутранага фінансаваньня для рэалізацыі сваіх ідэяў.

З брашуры чытачы даведаюцца чыньнікі посьпеху нядаўніх беларускіх краўдфандынг-кампаніяў, атрымаюць практычныя парады па іх выбудоўваньні. Тэксты васьмі экспэртаў патлумачаць адрозьненьні паміж сьветапоглядам сацыяльных і бізнэс-праектаў, апішуць канкрэтныя крокі пры пошуку рэсурсаў на сацыяльныя праграмы, прапануюць інструкцыі і мэтодыкі, якія прынесьлі рэальны посьпех.

Спампаваць выданьне “Як знайсьці сродкі на грамадзкую дзейнасьць унутры Беларусі” на беларускай мове.