CampCamp 2017 па грамадзкіх кампаніях і камунікацыях

06/09/2017

Міжнародны баркэмп па грамадзкіх кампаніях і камунікацыях для грамадзянскай супольнасьці пройдзе 2-5 лістапада 2017 г. у Тбілісі, Грузія.

CampCamp 2017 — гэта чатыры дні інтэнсіўнай сумеснай працы і творчасьці грамадзянскіх актывістаў, актывістак і таленавітых спэцыялістаў у галіне мэдыя, маркетынгу і прадпрымальніцтва. Майстар-клясы, мазгавыя штурмы, прэзэнтацыі пасьпяховых праектаў і экспэртныя кансультацыі дапамогуць грамадзянскім ініцыятывам умацаваць сваё ўзаемадзеяньне зь мясцовымі супольнасьцямі, каб дамагацца посьпеху ў фандрэйзынгу, адвакацыі і прыцягненьні грамадзкай падтрымкі.

Працоўныя мовы: расейская і ангельская, на 90% сэсіяў будзе арганізаваны пераклад.

Удзел у CampCamp 2017 бясплатны. Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праводзіцца на конкурснай аснове.

Сярод удзельнікаў:

— Грамадзянскія актывісты / кі і супрацоўнікі /цы некамэрцыйных арганізацыяў, якія актыўна экспэрымэнтуюць з новымі інструмэнтамі камунікацыяў;

— Спэцыялісты ў галіне мэдыя, маркетынгу, PR і сумежных сфэраў, якія хочуць дапамагчы актывістам вырашаць актуальныя задачы;

—  Прадстаўнікі міжнародных НДА, якія хочуць глыбей зразумець грамадзянскую супольнасьць у рэгіёне, вывучыць лепшыя грамадзянскія практыкі і знайсьці новых партнэраў.

Падрабязную інфармацыю пра CampCamp 2017 і форму заяўкі глядзіце па спасылцы.