Конкурс і мерапрыемства “Дзень вуліцы” ў Віцебску

01/09/2017

Актыўныя жыхары і групы людзей са старых, пабудаваных да 1991 году раёнаў Віцебску, запрашаюцца да ўдзелу конкурсе “Дзень вуліцы”. Заяўкі на правядзеньне сьвятаў прымаюцца да 15 верасьня 2017 году.

Прапановы будзе ацэньваць журы зь ліку прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, органаў мясцовай улады, кіруючых асобаў камэрцыйных прадпрыемстваў. У выніку, 4 прапановы-пераможцы атрымаюць дапамогу ад Сацыяльна-культурнай установы “Віцебск для мяне” ў рэалізацыі падзеяў.

Сярод прапановаў могуць быць лякальныя сьвяты, дваравая талака, сустрэчы зь цікавымі людзьмі, мастацкія ініцыятывы. Галоўнае, каб гэта было цікава рабіць разам з суседзямі.

Каб унесьці прапанову на правядзеньне “Дня вуліцы” ў сваім двары ці раёне, неабходна да 15 верасьня 2017 г. запоўніць анкету.

Конкурс і мерапрыемства “Дзень вуліцы” ў Віцебску

У межах конкурсу “Дзень вуліцы” адбудзецца адкрытая прэзэнтацыя дасьледаваньня, прысьвечанага гарадзкім лякальным сьвятам. У пятніцу 8 верасьня каманда сайту 34mag.net распавядзе пра самыя папулярныя і вартыя ўвагі формы культурных мерапрыемстваў, да якіх зьвяртаюцца арганізатары ў беларускіх гарадох. Сустрэча пачнецца а 17.00 у зале арт-прасторы па вул. Талстога, 7 (Віцебскі цэнтар сучаснага мастацтва). Уваход вольны.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.

Фота вокладкі — skycenter.aero.