Як грамадзкім арганізацыям правільна весьці сацыяльныя сеткі?

20/12/2017

Цэнтар новых ідэяў апублікаваў дапаможнік “Як грамадзкім арганізацыям правільна весьці сацыяльныя сеткі”.

Важнасьць сацсетак для арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці (АГС) выглядае, бадай, як нешта відавочнае. Сацсеткі даюць магчымасьць працаваць дзеля распазнавальнасьці арганізацыі, камунікаваць наўпрост з вялікай колькасьцю ўласных прыхільнікаў і выступаць адвакатам зьменаў, не ўстаючы з канапы.

У гайдзе яго аўтары імкнуцца:

— Вызначыць сёньняшніх лідэраў сярод АГС па прасоўваньні ў сацыяльных сетках;

— Паказаць найлепшыя беларускія практыкі, суадносячы іх з сусьветнымі тэндэнцыямі;

— Выпрацаваць рэкамэндацыі, якім чынам беларускім арганізацыям варта весьці свае сацыяльныя старонкі.

Гайд напісаны ў межах праекту “Грамадзкі ўдзел”, які вядзецца пад кіраўніцтвам Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру. У гэтым пілётным праекце 10 арганізацыяў працуюць разам, каб падтрымаць грамадзкую актыўнасьць у Беларусі, пашыраючы інавацыі, абмен досьведам і ўзаемнае навучаньне.

Спампаваць дапаможнік “Як грамадзкім арганізацыям правільна весьці сацыяльныя сеткі”.