Як палепшыць прававыя ўмовы для некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі

17/11/2017

Убачыла сьвет папяровая вэрсія аналітычнай справаздачы па распрацоўцы прапановаў рэформаў, накіраваных на мадэрнізацыю заканадаўства ў сфэры прававога рэгуляваньня некамэрцыйных арганізацыяў.

У публікацыі прадстаўленыя асноўныя вынікі дасьледаваньня, зробленага аўтарамі ў 2016 годзе ў межах праекту “Праз мадэрнізацыю Беларусі да канкурэнтаздольнага грамадзтва” (РЭФОРУМ) пры падтрымцы Эўразьвязу.

У выданьні чытачы знойдуць аналітычную справаздачу па выніках праведзенага дасьледаваньня. З поўным тэкстам дасьледаваньня можна азнаёміцца на сайце Беларускага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў і праекта РЭФОРУМ.

Дасьледаваньне падрыхтаванае аўтарскім калектывам у складзе:

Ірына Лук’янава, кандыдат эканамічных навук, дацэнт катэдры падаткаў і падаткаабкладаньня ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт”;

Вольга Смалянка, дырэктарка асьветніцкай установы “Цэнтар прававой трансфармацыі”;

Юрый Чавусаў, юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.

Замовіць папяровы асобнік кнігі “Як палепшыць прававыя ўмовы для некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” можна напісаўшы на электронную скрыню ngo@belngo.info.

Спампаваць выданьне

Фота — unsplash.com