Савет Эўропы зацьвердзіў прынцыпы грамадзянскага ўдзелу ў прыняцьці рашэньняў

10/10/2017

27 верасьня 2017 году Савет Эўропы зацьвердзіў кіруючыя прынцыпы грамадзянскага ўдзелу ў прыняцьці рашэньняў.

Кіруючыя прынцыпы, заснаваныя на досьведзе і стандартах краінаў-сябраў Савету Эўропы, міжнародных стандартах і матэрыялах, атрыманых у часе публічных кансультацыяў, акрэсьліваюць асноўныя прынцыпы разьвіцьця дыялёгу, кансультацыяў і супрацоўніцтва паміж грамадзянскай супольнасьцю і ўладай. Яны ўтрымліваюць рэкамэндацыі, засяроджаныя на чатырох асноўных відах удзелу грамадзкасьці: прадастаўленьні своечасовай iнфармацыi, арганізацыі кансультацыяў, заахвочваньні да дыялёгу і актыўнага ўдзелу грамадзкасьці.

Канчатковая мэта кіруючых прынцыпаў заключаецца ў тым, каб умацаваць давер да дэмакратычных інстытутаў і дапоўніць прадстаўнічую і непасрэдную дэмакратыю шляхам пашырэньня ўдзелу пэўных асобаў, няўрадавых арганізацыяў (НДА) і грамадзянскай супольнасьці ў цэлым.

Кіруючыя прынцыпы ўяўляюць сабой значны крок наперад у разьвіцьці прадстаўнічай дэмакратыі ў Савеце эўрапейскіх краінаў. Яны забясьпечваюць дакладную дарожную мапу для эфэктыўнага ажыцьцяўленьня права на грамадзянскі ўдзел і для дзяржавы, і для грамадзянскай супольнасьці; гэта зробіць іх важным інструмэнтам прапаганды.

Кіруючыя прынцыпы грамадзянскага ўдзелу ў прыняцьці рашэньняў (Guidelines for civil participation in political decision making) глядзіце тут.

Адзначым, што зараз ідзе працэс распрацоўкі аналягічных кіруючых прынцыпаў на ўзроўні ААН.

Пераклад матэрыялу ECNL, Фота: unsplash.com