Коўч-майстэрня для валянтэраў і валянтэрак у Берасьці

28/08/2017

Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця “Дзедзіч” і Берасьцейскае грамадзкае аб’яднаньне “Час зямлі” прапаноўваюць моладзі прыняць удзел у інфармацыйна-адукацыйнай майстэрні.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя берасьцейкі і берасьцейцы 18-25 гадоў, якія жадаюць валянтэрыць у сфэры культуры або экалёгіі. Удзельнікі і ўдзельніцы майстэрні пазнаёмяцца з арганізацыямі “Дзедзіч” і “Час зямлі”, даведаюцца аб іх дзейнасьці і бліжэйшых плянах.

Для ўдзельнікаў і ўдзельніц цягам 4-х дзён правядуць трэнінгі і майстар-клясы:

Каманда мары. Арганізатары раскажуць, як стварыць валянтэрскую каманду і далучаць да яе новых людзей.

Ствары свой праект. Маеш шмат ідэяў, але ня ведаеш, як іх рэалізаваць? Трэнэры пакажуць, як стварыць крутыя праекты для Берасьця ў камандзе: вызначыць праблему, сфармуляваць мэты і задачы, заплянаваць дзейнасьць і арганізаваць кампанію ці акцыю.

Уводзіны ў SMM-тэхналёгіі. Экспэрты распавядуць, як можна прапіярыць ініцыятыву з дапамогай гарадзкіх мэдыя і сацыяльных сетак, каб пра вашу дзейнасьць даведаліся іншыя.

Мерапрыемства пройдзе ў Доме Эўрапейскіх сустрэчаў у в. Залесьсе Камянецкага раёну, з 7 па 10 верасьня 2017 г. Выезд — 7 верасьня а 17.00, вяртаньне — 10 верасьня а 15.00.

Удзел у майстэрні бясплатны. Харчаваньне і праезд аплачваюць арганізатары.

Умовы пражываньня: летнік на тэрыторыі сядзібы “Дом Эўрапейскіх сустрэчаў”, трохразовае харчаваньне, душавыя і ванныя пакоі, начлег у 4-мясцовых пакоях на спальніках.

Каб прыняць удзел у коўч-майстэрні, неабходна запоўніць заяўку да 3 верасьня 2017 г. Колькасьць месцаў абмежаваная.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: +375 029 7242116 (дырэктар АРР “Дзедзіч” Дзьмітры Шыманскі).

Чытаць болей

Падобныя публікацыя хутка з'явяцца