Адукацыйны курс “Віцебскі арнамэнт”

06/10/2017

Супольнасьць Vitebsk4Me запрашае на адукацыйны курс “Віцебскі арнамэнт”, прысьвечаны разьвіцьцю гарадзкой супольнасьці.

Да ўдзелу ў навучаньні запрашаюцца ўдзельнікі і ўдзельніцы без узроставых абмежаваньняў, асобы, якія захапляюцца актыўнасьцямі любога напрамку.

Курс пазнаёміць зь перадавымі практыкамі па арганізацыі гарадзкіх падзеяў і працэсаў культурнага, мастацкага, сацыяльнага, экалягічнага і іншых напрамкаў. Выкладчыкі і выкладчыцы з розных гарадоў Беларусі распавядуць пра свой досьвед, а таксама дадуць парады па праектах слухачоў курсу.

Пасьля дапрацоўкі сваіх ідэяў удзельнікі змогуць прадставіць іх зацікаўленым у партнэрстве бакам – гарадзкім службам, камэрцыйным прадпрыемствам, грамадзкім аб’яднаньням, творчым ініцыятывам.

Каб прыняць удзел у курсе, неабходна да 15 кастрычніка 2017 г. падаць заяўку.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас vitebsk4me@gmail.com або тэл.: +375 25 9133876 (Уладзімер).