Моладзевы савет “РАДА” абнавіўся

01/06/2017

У Менску адбыўся Сход прадстаўнікоў і прадстаўніц Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”.

Дэлегаты Сходу абмеркавалі зьмены і дадаткі да новай стратэгіі разьвіцьця парасонавай арганізацыі “РАДА”. Сакратарыят і Савет “РАДА” прэзэнтавалі ўнутраную палітыку, якой плянуюць карыстацца ў далейшай дзейнасьці.

Падчас Сходу сяброўская арганізацыя “Грамадзянскі форум” атрымала новы статус — поўныя сябры “РАДА”.

18765880_1195441907231156_8784609306673104479_n

Кульмінацыяй мерапрыемства сталі выбары ў Савет БНМС “РАДА”. Большасьцю галасоў у Савет былі абраныя — Анастасія Балотнікава (Vitebsk4me), Ганна Івашкевіч (Рэспубліканскае грамадзкае моладзевае аб’яднаньне “Грамадзянскі Форум”), Зьміцер Герыловіч (ГА “Экадом”), Станіслава Гусакова (РМГА “Нэкст Стоп — Нью Лайф”), а таксама Кантрольна-рэвізійная камісія, у якую ўвайшоў Руслан Ясаеў.

Фота з Facebook БНМС “РАДА”