#Мотолькопомоги. Зьявіўся сайт для дапамогі людзям

15/05/2017

Актывіст і блогер Антон Матолька стварыў сайт, каб дапамагаць беларусам вырашаць лякальныя гарадзкія праблемы, або паказваць, як разабрацца зь імі самастойна.

#МотолькоПомоги — гэта сумесны праект Антона Матолькі і сайта #RFRM, ідэя якога ідэя палягае ў тым, што ў краіне павінна і можа працаваць “тэорыя малых справаў”.

Каманда праекту прапаноўвае “спыніць ныцьцё і пачаць рабіць хаця б тое, што пад сілу кожнаму з нас. Заўважаць лякальныя (а можа і глябальныя) праблемы і думаць, як іх выправіць раз і назаўжды. Задаваць той парадак дня, які актуальны сёньня для нас — актыўных жыхароў Беларусі — шукаць рашэньні, памыляцца ці не, але дасягаць выніку”.

На сайце апублікаваны шэраг пастаўленых задачаў: добраўпарадкаваньне тратуараў, кампанія супраць выкарыстаньня рэагентаў ў зімовы пэрыяд і вяртаньне дрэваў на прывакзальную плошчу.

Сайт працуе ў тэставым рэжыме, але ўжо цяпер можна паведаміць аб праблеме, далучыцца да каманды ў якасьці валянтэра / валянтэркі, падтрымаць праект. Камэнтары можна пакінуць у допісе Антона ў Facebook.