Праграма падтрымкі мясцовых ініцыятываў

16/10/2017

Чэская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” абвяшче конкурс на доўгатэрміновую мэнтарскую падтрымку ініцыятываў-пачаткоўцаў, а таксама прапаноўвае досьвед і практыку лепшых няўрадавых арганізацыяў Чэхіі, Беларусі і краінаў Цэнтральнай Эўропы.

Праца зь ініцыятывамі будзе весьціся згодна наступнага пляну:

— Дыягностыка. Вызначэньне моцных і слабых бакоў групы / ініцыятывы (як пераадолець слабыя моманты ў працы і якім чынам больш эфэктыўна выкарыстоўваць моцныя);

— Індывідуальны плян. Кожная група распрацуе свой індывідуальны плян разьвіцьця на пэўны пэрыяд (Ён можа ўключаць сэрыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для разьвіцьця ініцыятывы і павышэньня яе эфэктыўнай дзейнасьці);

— Рэалізацыя міні-праекту да 4000 даляраў ЗША;

— Стажыроўкі ў Чэхіі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ініцыятывы з усіх грамадзкіх сфэраў і ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

“Грамадзянская Беларусь” ня ставіць сабе за мэту фінансавую падтрымку лякальных ініцыятываў. Прыярытэтным зьяўляецца прафэсійны рост ініцыятываў і паляпшэньне якасьці іх дзейнасьці.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 1 лістапада 2017 г. запоўніць анкету.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас info@civicbelarus.eu.

Фота: unsplash.com