Паралельны форум грамадзянскай супольнасьці адбыўся ў Менску напярэдадні сэсіі ПА АБСЭ

04/07/2017

4 ліпеня ў Мінску прайшоў Паралельны форум грамадзянскай супольнасці “Шэсць гадоў пасля дакладу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ: што змянілася?”. Мерапрыемства адбылося напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў Беларусі 5-9 ліпеня.

Удзел у Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці прынялі больш за 100 прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх і замежных (FIDH, Human Rights House Foundation, Freedom House, Front Line Defenders, Amnesty International і інш.) праваабарончых НДА, госці з ПА АБСЕ, БДІПЧ і іншых структур АБСЕ, госці з амбасадаў у Мінску.

Спэцдакладчык ААН у пытаньнях правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці.

Спэцдакладчык ААН у пытаньнях правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці

 

Удзельнікаў Форума прывітаў Спэцдакладчык ААН у пытаньнях правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці. Ён падзякаваў беларускім праваабронцам за падтрымку правоў чалавека, гераізм і самаадданасьць.

Арганізатары Форума — праваабарончыя НДА — ставілі за мэту ўмацаваць чалавечае вымярэнне ў рэгіёне АБСЕ і пазбегнуць ігнаравання пытанняў правоў чалавека ў сітуацыі новых выклікаў у рэгіёне АБСЕ.

Паралельны форум грамадзянскай супольнасці адбыўся ў Мінску напярэдадні штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ

Форум зацвердзіў рэзалюцыю, у якой праваабарончыя НДА агучылі свае рэкамендацыі ПА АБСЕ, палітычным органам і ўстановам, дзяржаве і шырокай міжнароднай супольнасці удзельніц АБСЕ. У дакуменце адзначаецца, што міжнародная супольнасць павінна паслядоўна прасоўваць патрабаванні вяршэнства права і правоў чалавека ў Беларусі. Нагадаем, што напярэдадні Форума беларускія праваабарончыя арганізацыі агучылі пазыцыю па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

На мерапрыемстве асаблівую ўвагу надалі эфектыўнасці міжнародных механізмаў у галіне правоў чалавека ў постсавецкіх краінах рэгіёну АБСЕ. Удзельнікі і ўдзельніцы першай панэлі аналізавалі праблемы ўзаемадзеяння грамадзянскай супольнасці з гэтымі механізмамі, далі ацэнку іх эфектыўнасці, а таксама выпрацавалі рэкамендацыі па далейшым іх выкарыстанні.

У панэлі “Правы чалавека ў краінах былога Савецкага рэгіёну і па-за ім: новыя выклікі і пагрозы” асаблівы акцэнт быў зроблены на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, на агляд зменаў, якія адбыліся ў краіне за шэсць гадоў пасля публікацыі дакладу аб сітуацыі ў Беларусі ў рамках Маскоўскага міжнароднага механізму АБСЕ. На мерыпрыемстве таксама абмеркавалі сучасныя выклікі правам чалавека і магчымыя захады па іх пераадоленьні.

Паралельны форум грамадзянскай супольнасці адбыўся ў Мінску напярэдадні штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ

Асноўнай тэмай трэцяй панэльнай дыскусіі з’яўляліся сучасныя тэндэнцыі па звужэнні прасторы для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці краін-удзельніц АБСЕ на постсавецкай прасторы. Тут удзельнікі закранулі пытанні заканадаўчых абмежаванняў дзейнасці НДА, фінансавання арганізацый грамадзянскай супольнасці, узаемадзеяння з дзяржавай, негатыўных выказванняў на адрас незалежных НДА ў СМІ і выступах палітыкаў, пераследу і пагроз у дачыненні да праваабаронцаў, праблемы GONGO, а таксама абмеркавалі стратэгіі абароны і пашырэння прасторы грамадзянскай супольнасці.

Паралельны форум грамадзянскай супольнасці зладзілі: Праваабарончы цэнтр “Вясна”, РГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Цэнтр прававой трансфармацыі і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава супольна з Платформай грамадзянскай салідарнасці.

Фота вокладкі: Радыё Свабода