У Менску прэзэнтавалі лепшыя практыкі польскіх ды ўкраінскіх НДА, карысныя для Беларусі (Відэа)

25/07/2017

“Сьвята суседзяў”, новае жыцьцё мікрараёну, які зьбіраліся зьнесьці, “Бабскі гараж”, бясплатныя ровары для паездак па горадзе і адкрытыя дадзеныя для НДА. Гэта і многае іншае было прэзэнтавана ў Менску 20 чэрвеня падчас інтэрактыўнай сустрэчы пра досьвед польскіх ды ўкраінскіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці “Пераймай!”

Фішкі ды ідэі сваіх замежных калегаў прывезьлі ў нашу краіну беларускія грамадзкія лідэркі ды лідэры – удзельнікі сёлетніх стажыровак і адукацыйных візытаў у Польшчу і Ўкраіну.

Глядзіце кароткае відэа зь імпрэзы:

Пра новыя адукацыйныя магчымасьці ў Беларусі і за мяжой апэратыўна паведамляе рассылка Асамблеі НДА. Як падпісацца, глядзіце тут: belngo.info/list

Гэтая дзейнасьць адбываецца ў межах сумеснай ініцыятывы “Грамадзкі ўдзел”. Партнэрства аб’ядноўвае намаганьні грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў для павелічэньня ўдзелу насельніцтва ў грамадзкай дзейнасьці і кшталтаваньня грамадзянскай супольнасьці.