Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасьці АБСЭ

07/07/2017

Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасьці АБСЭ была прынятая 4 ліпеня 2017 года ў Менску. 

Удзельнікі і ўдзельніцы Форуму, якія прадстаўляюць арганізацыі грамадзянскай супольнасьці рэгіёну АБСЭ, як на ўсходзе, так і на захадзе ад Вены, сабраліся напярэдадні 26-й штогадовай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, каб абмеркаваць праблемы ў рэалізацыі Хельсінкскіх прынцыпаў і абавязальніцтваў АБСЭ і стратэгіі міжнароднай супольнасьці па іх вырашэньні.

Рэзалюцыя, у якой выкладзены аналіз сытуацыі ў рэгіёне АБСЭ і высновы, адрасаваная сябрам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, краінам-удзельніцам АБСЭ, а таксама прадстаўнікам палітычных органаў і інстытутаў АБСЭ. Арганізацыі, якія прынялі дакумэнт, выказваюць гатоўнасьць працягваць актыўны ўдзел у якасьці суб’ектаў грамадзянскай супольнасьці ў рэалізацыі канцэпцыі ўсёабдымнай бясьпекі ў духу Хельсінкскіх прынцыпаў і рашучасьць змагацца для поўнай рэалізацыі гарантыяў правоў чалавека і асноўных свабодаў, дэмакратыі і вяршэнства права ва ўсім рэгіёне АБСЭ.

На думку аўтараў дакумэнта, Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ і парлямэнты краінаў-удзельніц АБСЭ маюць ключавую ролю ў забесьпячэньні выкананьня абавязальніцтваў АБСЭ і ўмацаваньні Хельсінкскіх прынцыпаў. Стан рэалізацыі Хельсінкскіх прынцыпаў сёньня вельмі праблематычны, і мы заклікаем усе зацікаўленыя бакі падвоіць намаганьні па аднаўленьні архітэктуры ўсёабдымнай бясьпекі ў рэгіёне АБСЭ”, падкрэсьліваецца ў рэзалюцыі.

Рэзалюцыя ўтрымлівае спэцыяльны разьдзел па сытуацыі ў Беларусі — краіне, якая прымае ў сябе сэсію Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Гэты разьдзел уключае цэлы шэраг канкрэтных рэкамэндацыяў. “Выкананьне Беларусьсю абавязальніцтваў у рамках АБСЭ і яе ўзаемадзеяньне з мэханізмамі і працэдурамі АБСЭ вымушае жадаць лепшага, і мы просім вашай асаблівай увагі да гэтай сытуацыі”, — зьвяртаюцца аўтары рэзалюцыі да яе адрасатаў.

Поўны тэкст Рэзалюцыі па-расейску глядзіце ніжэй, спампаваць дакумэнт па-ангельску можна тут.

 

Паводле spring96.org