Стажыроўка для велаактывістаў і велаактывістак

29/09/2017

У межах праекту “Гарадзкі веларух у Беларусі”, што фінансуецца Эўразьвязам, установа “Цэнтар экалягічных рашэньняў” і ГА “Менскае роварнае таварыства” ладзяць адукацыйную стажыроўку з мэтай азнаямленьня зь дзейнасьцю роварных арганізацыяў краінаў ЭЗ і практыкай стварэньня роварнай інфраструктуры.

Стажыроўка пройдзе ў Нідэрляндах (Амстэрдам і Ўтрэхт) і Нямеччыне (Бэрлін). Удзельнікі і ўдзельніцы стажыроўкі змогуць наведаць арганізацыі: Fietsersbond (Нідэрлянды) і Allgemeiner Deutscher Fahrrad-Club e.V. (Нямеччына).

Працягласьць стажыроўкі складзе 1 тыдзень, з 22 па 29 кастрычніка 2017 г.

Выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц аплачваюцца арганізатарамі. Адбор удзельнікаў будзе праводзіцца на конкурснай аснове. Мяркуецца, што ў паездцы прымуць удзел 3 актывісты з 3-х няўрадавых арганізацыяў.

Каб прыняць удзел у візыце, неабходна да 3 кастрычніка 2017 г. запоўніць заяўку.

Да ўдзелу запрашаюцца: актывісты і актывісткі няўрадавых арганізацыяў Беларусі, якія гатовыя сыстэматычна працаваць у сфэры разьвіцьця роварнага руху ў сваім горадзе, наладжваць партнэрства зь мясцовай выканаўчай уладай і праектнымі арганізацыямі. Перавага будзе аддавацца тым актывістам / ам, якія бачаць сябе ў якасьці будучых экспэртаў / так роварнай інфраструктуры.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся да тэматычнага каардынатара праекту Паўла Гарбунова праз тэл.: +375 29 5658291 і +375 44 5442578.

Фото: unsplash.com