Стыпэндыяльная праграма для грамадзянскай супольнасьці ў краінах УП

14/08/2017

Праграма стыпэндыяў для грамадзянскай супольнасьці краінаў Усходняга партнэрства ёсьць часткай праекту ЭЗ і накіравана на выяўленьне маладых, амбіцыйных, пэрспэктыўных і прагрэсіўных актывістаў/ак і аказаньне садзейнічаньня ў разьвіцьці іх лідэрскіх навыкаў.

Гэтая праграма для маладых актывістаў/ак грамадзянскай супольнасьці, або тых, хто мае значны досьвед валянтэрскай дзейнасьці, або імкнецца дапамагчы сваім супольнасьцям ў вырашэньні праблем.

Заяўнікі і заяўніцы маюць адказваць наступным крытэрам:

– Быць фізычнай асобай і грамадзянінам/кай або рэзыдэнтам/кай адной з краінаў УП (Армэнія, Азэрбайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна);
– Быць ва ўзросьце ад 18 да 36 гадоў;
– Мець пасьпяховы досьвед працы ў НДА;
– Быць прыхільнікам/цай каштоўнасьцяў, якія зьвязаны з павагай да асноўных правоў чалавека;
– Валодаць мовай, у адпаведнасьці з абраным месцам правядзеньня прапанаваных мерапрыемстваў;
– Несьці адказнасьць за падрыхтоўку і рэалізацыю прапанаваных мерапрыемстваў.

Максымальны памер фінансавай падтрымкі складае 5000 эўра на чалавека. Гэтая сума павінна пакрываць: канкрэтныя мерапрыемствы, названыя ў заяўцы, пададзенай заяўнікам; выдаткі на праезд і пражываньне за межамі або ўнутры краіны знаходжаньня; аплату паслуг прымаючай арганізацыі, калі гэта неабходна.

Прыём заявак будзе ажыцьцяўляцца з 15 жніўня па 25 верасьня 2017 г.

Падрабязную інфармацыю пра стыпэндыю глядзіце па спасылцы.

 

Раней за ўсіх пра магчымасьці для грамадзкіх актывістак і актывістаў даведвайцеся з інфармацыйнай рассылкі Асамблеі НДА. Падпісвайцеся тут!