Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Далучайся!

04/10/2017

З 5 па 10 кастрычніка праваабаронцы ладзяць традыцыйны тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня. Асноўным пасланьнем сёлета стане — “Сьмяротнае пакараньне — гэта мінулае”.

Каб шырэй паглядзець на сьмяротную кару і задумацца над тым, на якія страты яна выракае грамадзтва, наведайце мерапрыемствы ў вашым горадзе.

Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

5 КАСТРЫЧНІКА

Баранавічы. Прагляд і абмеркаваньне мастацкага фільму “Жыцьцё Дэвіда Гейла” (2003 г., рэжысэр Алан Паркер) у Кінаклюбе крытычнага мысьленьня. Пачатак а 18.30.

Гомель. Прагляд і абмеркаваньне мастацкага фільму “Сальвадор” (1986 г., рэжысэр Олівер Стоўн) у Арт-прасторы “Каўчэг” (пр-т Перамогі, 2а). Пачатак а 18.30.

6 КАСТРЫЧНІКА

Менск. Публічная дыскусія “Сьмяротнае пакараньне: за ці супраць” з удзелам прадстаўнікоў ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча. Адукацыйная прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх). Пачатак а 18.30.

Аршанскі раён. Наведваньне з актывістамі і актывісткамі Аршаншчыны месца масавых расстрэлаў на Кабыляцкай гары і расстрэльнага лесу па Магілёўскай шашы. Сустрэча а 16.00.

Дыскусія “Масавыя рэпрэсіі і сьмяротнае пакараньне” і прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму Гісторыя сьмяротнага пакараньня (рэжысэр Віктар Трацякоў) з удзелам каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэя Палуды. Месца правядзеньня — аграсядзіба ў вёсцы Стаўры. Пачатак а 18.00.

7 КАСТРЫЧНІКА

Берасьце. Канцэрт “Рок за жыцьцё”. Клюб “Фантазія” (вул. Сікорскага, 76). Пачатак а 18.00.

8 КАСТРЫЧНІКА

Менск. Канцэрт “Рок за жыцьцё”. Клюб RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62/5, ст.м. “Кунцаўшчына”). Пачатак а 17.30.

9 КАСТРЫЧНІКА

Менск. Прэзэнтацыя інтэрактыўнага сацыяльнага коміксу “Мама, гэта я!” з удзелам каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэя Палуды і адмыслоўцаў па стварэньні коміксаў. (Інфармацыя пра месца і час правядзеньня зьявіцца пазьней.)

10 КАСТРЫЧНІКА

Менск. Прагляд і абмеркаваньне мастацкага фільму “Сальвадор” (1986 г., рэжысэр Олівер Стоўн) з удзелам праваабаронцаў “Вясны” Андрэя Палуды і Насты Лойка. Адукацыйная прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх). Пачатак а 18.30.

Таксама цягам дня праваабаронцы і актывісты правядуць на вуліцах сталіцы і рэгіянальных гарадоў інфармацыйныя акцыі з нагоды Сусьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня.

У Страсбуры адбудзецца канфэрэнцыя Савета Эўропы “Вяртаньне да сьмяротнага пакараньня ў Эўропе: рэальная пагроза або папулісцкая фікцыя?”, у працы якой возьмуць удзел праваабаронцы Валянцін Стэфановіч (ПЦ “Вясна”) і Алег Гулак (БХК). Адкрыцьцё канфэрэнцыі а 09.00 па мясцовым часе.

Фота: Vikas Kanwal, unsplash.com