У Беларусі ўкаранілі міжнародны фармат банкаўскіх рахункаў. Што гэта значыць для НКА?

06/07/2017

Асамблея НДА дае парады, што рабіць некамэрцыйным арганізацыям у сувязі з укараненьнем у Беларусі міжнароднага фармату банкаўскіх рахункаў.

Ад 4 ліпеня 2017 г. усе рахункі ў беларускіх банках пераведзеныя на міжнародны фармат IBAN – міжнародны нумар банкаўскага рахунку. Таксама пачаў выкарыстоўвацца банкаўскі ідэнтыфікацыйны код BIC – Бізнэс-ідэнтыфікацыйны код, вызначаны па міжнародным стандарце. Новыя коды выкарыстоўваюцца як пры разьліках з замежжам, так і пры разьліках унутры краіны. Гэта азначае, што цяпер беларускія банкі прымаюць да выкананьня толькі тыя плацёжныя інструкцыі, якія ўтрымліваюць новыя нумары рахункаў і новыя ідэнтыфікацыйныя коды.

У сувязі з гэтым зьвяртаем увагу некамэрцыйных арганізацыяў на мэтазгоднасьць праінфармаваць сваіх партнэраў па разьліках пра новыя банкаўскія рэквізыты.

Таксама зьвяртаем увагу на неабходнасьць зацьвярджэньня новых узораў блянкаў, у якіх мусяць быць унесеныя зьмены для адлюстраваньня абноўленых банкаўскіх рэквізытаў.

Мэтадычныя парады па належнай распрацоўцы блянкаў арганізацыі глядзіце тут.