У Горадні адбыўся Форум “Горадня – цэнтар роварнай культуры”

16/03/2017

25 лютага сябры грамадзкага аб’яднаньня раварыстаў “ВелаГродна” сабраліся, каб падвесьці вынікі працы за мінулы год.

Юлія Каляда, старшыня праўленьня ГАР “ВелаГродна” прадставіла гадавую справаздачу НДА. Акрамя гэтага яна распавяла аб складзе супольнасьці гарадзенскіх раварыстаў:

— 101 чалавек у складзе арганізацыі “ВелаГродна”;

— 4 сябры Праўленьня;

— каля 30 актыўных чалавек спартовай каманды “ВелаГродна”;

— каля 150 валянтэрак і валянтэраў далучаных да дзейнасьці НДА;

— каля 800 чалавек дзельнічаюць у велапрабегах цягам году;

— каля 1 000 удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў цягам году.

У Горадні адбыўся Форум “Горадня – цэнтар роварнай культуры”

Цягам апошніх некалькіх гадоў “ВелаГродна” прадстаўляе інтарэсы раварыстаў гораду на афіцыйным узроўні, намагаючыся зрабіць Горадню роварнай сталіцай Беларусі. Посьпехі НДА ў гэтай справе можна ацаніць у падрабязнай гадавой справаздачы.

Грамадзкае аб’яднаньне раварыстаў “ВелаГродна” заснаванае ў 2003 годзе з мэтай папулярызацыі веласіпеда, як экалягічнага віду транспарту і сродка актыўнага адпачынку, фармаваньня здаровага ладу жыцьця, разьвіцьця інфраструктуры і роварнага руху.