У Менску адбудзецца Паралельны форум грамадзянскай супольнасці

03/07/2017

Паралельны форум грамадзянскай супольнасьці ”Шэсьць гадоў пасьля дакладу ў рамках Маскоўскага мэханізму АБСЭ аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: што зьмянілася?” пройдзе 4 ліпеня 2017 г. напярэдадні 26-й штогадовай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ.

Форум мае на мэце ўмацаваць чалавечае вымярэньне ў рэгіёне АБСЭ і пазьбегнуць ігнараваньня пытаньняў правоў чалавека ў сытуацыі новых выклікаў у рэгіёне АБСЭ.

На Форуме асаблівая ўвага будзе нададзена эфэктыўнасьці міжнародных мэханізмаў у галіне правоў чалавека ў постсавецкіх краінах рэгіёну АБСЭ і, у прыватнасьці, ацэнцы зьмяненьняў сытуацыі ў галіне правоў чалавека і праблемаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі пасьля апублікаваньня Дакладу па Беларусі ў рамках Маскоўскага мэханізму АБСЭ.

На Форум запрошаныя 100 прадстаўнікоў беларускіх і замежных НДА, якія дзейнічаюць у галіне правоў чалавека, а таксама члены ПА АБСЭ і прадстаўнікі дзяржаўных органаў.

Арганізатары мерапрыемства: Праваабарончы цэнтар “Вясна”, РГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, Асамблея НДА Беларусі, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Цэнтар прававой трансфармацыі і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава супольна з Плятформай грамадзянскай салідарнасьці.