Вуліцы Магілёва ўпрыгожылі беларускімі вершамі

25/08/2017

Цягам жніўня выпускнікі і выпускніцы школы Цэнтру гарадзкіх ініцыятываў “Цяпліца” рэалізоўвалі праект “Вершы на сьценах”. Сем паэтычных арт-аб’ектаў зьявіліся на сьценах, фасадах, арках будынкаў, трансфарматарных будках.

Адзначым, што ўсе тэксты і месцы былі папярэдне ўзгодненыя з гарадзкімі ўладамі.

Вуліцы Магілёва ўпрыгожылі беларускімі вершамі

Кіраўнік Цэнтру гарадзкіх ініцыятываў Юрый Стукалаў, зазначыў, што ідэя вершаў на сьценах задумвалася, каб папулярызаваць беларускую мову і павялічыць у горадзе колькасьць арт-аб’ектаў.

На сьценах Магілёву цяпер можна ўбачыць радкі твораў Ларысы Геніюш, Алеся Разанава, Яўгеніі Янішчыц, магілёўца Віталя Рыжкова і ажно 3 вершы Максіма Багдановіча.

Каманда праекта "Вершы на сьценах"

Каманда праекту “Вершы на сьценах”

 

Мапа разьмяшчэньня арт-аб’ектаў у горадзе.

Фота — Цэнтар гарадзкіх ініцыятываў