Як атрымаць замежную бязвыплатную дапамогу. Альгарытм дзеяньняў

10/04/2017

Дзеяньні, якія варта прадпрыняць некамэрцыйным арганізацыям, каб атрымаць замежную бязвыплатную дапамогу, апісалі ў спэцыяльнай памятцы.

Дэкрэт №5 “Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе”, які ўнёс істотныя зьмены ў парадак атрыманьня, рэгістрацыі і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі, дзейнічае ўжо больш за год. На жаль, шэраг пытаньняў адносна атрыманьня і рэгістрацыі гэтай дапамогі ўсё яшчэ існуе.

Вольга Смалянка, дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend выпрацавала памятку для кіраўнікоў, мэнэджэраў, бухгальтараў НКА, якія атрымліваюць ці плянуюць атрымліваць замежную бязвыплатную дапамогу.

Спампаваць Альгарытм дзеяньняў пры атрыманьні замежнай бязвыплатнай дапамогі ў выглядзе грашовых сродкаў на рэалізацыю праекту.

Ілюстрацыя: pixabay.com