Удасканальвайма заканадаўства пра замежную бязвыплатнаю дапамогу!

17/11/2017

Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі запрасіў арганізацыі да абмеркаваньня і ўнясеньня прапановаў па ўдасканаленьні заканадаўства, якое рэгулюе замежную бязвыплатную дапамогу.

У цяперашні час распрацоўваецца праект нарматыўнага прававога акта, накіраванага на ўдасканаленьне парадку атрыманьня, выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі, яе вызваленьня ад падаткаў, збораў, які быў устаноўлены Дэкрэтам № 5 “Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе” 31 жніўня 2015 г.

З праектам Дэкрэту можна азнаёміцца на старонцы Дэпартамэнту.

Прапановы па ўдасканаленьні заканадаўства прымаюцца да 21 лістапада 2017 г. праз эл. адрас departugd@tut.by.

Фота — unsplash.com