Зробім Менск зноў зялёным!

12/06/2017

У сталіцы зьявілася ініцыятыва, якая намагаецца вярнуць цэнтру Менска той “зялёны” выгляд, які ён меў яшчэ 10 гадоў таму.

Кампанія “Зробім Менск зноў зялёным!” прапаноўвае перасаджваць дарослыя дрэвы замест маладых саджанцаў, якія, на жаль, не вытрымліваюць антрапагеннай нагрузкі і не прыжываюцца.

На старонцы праекта гаворыцца, што для перасадкі дарослых дрэваў нават існуе тэхнічная магчымасьць: у горадзе ёсьць дзьве спэцыяльныя машыны “Аптымал”, якія высаджваюць дарослыя дрэвы. Цяпер гэта спэцыялізаваная тэхніка прастойвае.

Першы этап кампаніі “Зробім Менск зноў зялёным!” заключаецца ў тым, каб пасадзіць дрэвы каля чыгуначнай вакзалі (вул. Бабруйская).

Цяперашні выгляд вуліцы.

Цяперашні выгляд вуліцы.

 

Далучыцца да кампаніі “Зробім Менск зноў зялёным!” можна некалькімі спосабамі: падпісаць пэтыцыю і ахвяраваць грошы на акцыі, распрацоўку рэклямных матэрыялаў і праектнай дакумэнтацыі. Дарэчы, актывісты абяцаюць адсправаздачыцца за кожны рубель.

Так вуліца была спраектаваная нашымі продкамі. 36 дрэваў, ад якіх цяпер засталіся толькі пазначаныя пліткай месца іх росту.

Так вуліца была спраектаваная і выглядала 10  гадоў таму. 36 дрэваў, ад якіх цяпер засталіся толькі пазначаныя пліткай месца іх росту.

 

Арганізатары кампаніі плянуюць ажыцьцявіць пілётную пасадку дрэваў на прывакзальнай плошчы ў фармаце гарадзкога суботніка. Сачыць за хадой кампаніі можна ў Facebook.