Імплемэнтуйма. Эфэктыўныя мэтады працы для мясцовых ініцыятываў і НДА

18/01/2018

Цэнтар дасьледаваньня грамадзкага кіраваньня “СІМПА” і Асамблея НДА Беларусі выпусьцілі зборнік пра справы, якія ў 2016-2017 гадах адстойвалі ў мясцовых супольнасьцях у сталіцы і па-за яе межамі.

У “Зборніку матэрыялаў пра мясцовыя ініцыятывы грамадзян і грамадзкіх аб’яднаньняў” аўтары зрабілі агляд найбольш паказальных прыкладаў, якія могуць ня толькі натхняць, але і служыць у якасьці пасьпяховых мадэляў па дасягненьню пастаўленых мэтаў.

Брашура закліканая дапамагчы грамадзянскім актывістам і актывісткам выбраць эфэктыўны мэтад працы і сфармуляваць свае пэтыцыі да ўладаў так, каб яны былі юрыдычна значнымі і рэзультатыўнымі.

У выданьні чытачы знойдуць кейсы пра дваровае сьвята ў Берасьці, пра рамонт дарог, зьмену назваў вуліц, абарону Курапатаў і Асмалоўкі, адкрыцьцё беларускамоўных клясаў і іншыя мадэлі пабудовы мясцовых супольнасьцяў.

Спампаваць “Зборнік матэрыялаў пра мясцовыя ініцыятывы грамадзян і грамадзкіх аб’яднаньняў”.

Фота: unsplash.com