Як НКА прыцягнуць сродкі на мясцовым узроўні?

10/01/2018

Каб дапамагчы арганізацыям грамадзянскай супольнасьці стаць фінансава больш устойлівымі і рэалізаваць больш сацыяльных праектаў пры падтрымцы грамадзян і бізнэсу, МАГА “АКТ” стварыла дапаможнік “Як НКА прыцягнуць сродкі на мясцовым узроўні”.

У брашуры апісаныя асноўныя мясцовыя крыніцы грашовых сродкаў, мэтады і інструмэнты збору прыватных ахвяраваньняў, прыклады супрацоўніцтва НКА зь бізнэс-структурамі, юрыдычныя аспэкты прыцягненьня фінансаваньня ўнутры Беларусі, а таксама сабраныя рэкамэндацыі экспэртаў і арганізацыяў, якія ўжо пасьпяхова прыцягваюць мясцовыя рэсурсы для сваёй дзейнасьці.

Сваім досьведам прыцягненьня мясцовых рэсурсаў падзяліліся: Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускі дзіцячы хосьпіс, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, Гарадзенскі дзіцячы хосьпіс, Event Studio «BonBon», Цэнтар дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампэтэнцыяў”, Цэнтар экалягічных рашэньняў і іншыя.

У дапаможніку таксама прадэманстраваныя магчымасьці збору сродкаў праз краўдфандынгавыя плятформы “МаеСэнс”, “Улей” і конкурс сацыяльных праектаў “Social Weekend”.

 

Спампаваць дапаможнік “Як НКА прыцягнуць сродкі на мясцовым узроўні”