Навошта беларуская мова дзяржаве і бізнэсу

05/02/2018

Цэнтар новых ідэяў спрабуе растлумачыць, чаму ўсе раптам зацікавіліся роднай мовай.

“Мяккая беларусізацыя” мала каго пакідае абыякавым: некаторыя ў яе ня вераць, некаторыя на яе спадзяюцца, а іншыя асьцерагаюцца. Пры гэтым контуры “мяккай беларусізацыі” застаюцца размытымі ды ідэалягізаванымі, што дазваляе адвольна выкарыстоўваць факты на яе карысьць альбо наадварот.

Таму, каб пазьбегнуць двухсэнсоўнасьці, гэты аналіз ня будзе прысьвечаны “мяккай беларусізацыі”, а грамадзкаму попыту на беларускую мову — сымбаль ідэнтычнасьці, пра які ўлады Беларусі дбаюць найменш у параўнаньні з “вышыванкай” ці гісторыяй.

Відавочна, што грамадзкае стаўленьне да ўласнай ідэнтычнасьці зьмянілася, і за гэтым стаяць ня толькі каштоўнасныя матыватары грамадзянскай супольнасьці, але і больш прагматычныя інтарэсы іншых актораў — дзяржаўных органаў і прыватных кампаніяў, на якія мы перадусім і скіруем увагу ў гэтай нататцы. Што гэта за інтарэсы, чытайце ў аналізе.

Тэкст напісаны ў межах праекту “Грамадзкі ўдзел”, які вядзецца пад кіраўніцтвам Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру. У гэтым пілётным праекце 10 арганізацыяў працуюць разам, каб падтрымаць грамадзкую актыўнасьць у Беларусі, пашыраючы інавацыі, абмен досьведам і ўзаемнае навучаньне.