Выйшлі першыя дапаможнікі сэрыі “Прававая бібліятэка НКА”

08/01/2018

Асамблея НДА Беларусі і Цэнтар прававой трансфармацыі прадставілі сэрыю дапаможнікаў “Прававая бібліятэка НКА”.

Першыя тры брашуры сэрыі можна спампаваць ніжэй:

— Прававое рэгуляваньне атрыманьня бязвыплатнай дапамогі ўнутры Рэспублікі Беларусь. Пытаньні і адказы, узоры дакумэнтаў. (Спампаваць)

— Прававое рэгуляваньне атрыманьня замежнай бязвыплатнай дапамогі некамэрцыйнымі арганізацыямі ў Беларусі. Рэкамэндацыі, практыка, узоры дакумэнтаў. (Спампаваць)

— Міжнародная тэхнічная дапамога: асноўныя аспэкты атрыманьня, рэгістрацыі і выкарыстаньня. (Спампаваць)

Аўтарка кніжак — Вольга Смалянка, юрыстка, дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі.

Далей у цыкле “Прававая бібліятэка НКА” плянуецца даць адказы ў рамках такіх важных пытаньняў для некамэрцыйных арганізацыяў, як адрозьненьне розных арганізацыйна-прававых формаў некамэрцыйных арганізацыяў адна ад другой з пункту гледжаньня прававога рэгуляваньня, разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу, афармленьне працоўных адносінаў, ахова працы і іншыя.

Замовіць папяровыя асобнікі дапаможнікаў з сэрыі “Прававая бібліятэка НКА” можна напісаўшы на электронную скрыню ngo@belngo.info. У лісьце, калі ласка, указвайце свой паштовы адрас.