“Прававая бібліятэка НКА” пашырылася

06/02/2018

Бібліятэка пра прававыя аспэкты стварэньня і існаваньня некамэрцыйных арганізацыяў папоўнілася выданьнямі пра юрыдычны адрас і ахову працы.

Асамблея НДА Беларусі і Цэнтар прававой трансфармацыі прапаноўваюць спампоўваць і карыстацца новымі брашурамі:

“Разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу некамэрцыйная арганізацыі. Пытаньні і адказы, узоры дакумэнтаў”, аўтарка — Вольга Смалянка. У брашуры надаецца ўвага патрабаваньням да НКА пры выкарыстаньні памяшканьняў, пытаньняў арэнды і інш.

“Ахова працы ў некамэрцыйнай арганізацыі”, аўтар — Міхаіл Мацкевіч. У выданьні асобная ўвага нададзеная ўзорам інструкцыяў і іншых дакумэнтаў, рэкамэндаваным НКА.

“Прававая бібліятэка НКА” працягне папаўняцца дапаможнікамі. Першыя тры брашуры сэрыі ўжо можна спампаваць на сайце Асамблеі НДА.

Замовіць папяровыя асобнікі дапаможнікаў з сэрыі “Прававая бібліятэка НКА” можна напісаўшы на электронную скрыню ngo@belngo.info. У лісьце, калі ласка, указвайце свой паштовы адрас.