Як НКА ўпэўнена прайсьці бухгальтарскі аўдыт

09/02/2018

Каб прадухіліць найбольш частыя парушэньні заканадаўства некамэрцыйнымі арганізацыямі ў фінансава-гаспадарчай дзейнасьці, публікуем аналітычную запіску “Тыповыя памылкі, выяўленыя ў ходзе аўдыту фінансава-гаспадарчай дзейнасьці і бухгальтарскага ўліку некамэрцыйных арганізацыяў”.

Дакумэнт паўстаў па выніках праграмы “Грамадзкі аўдыт”, якую ладзілі Асамблея НДА Беларусі і Цэнтар прававой трансфармацыі ў 2017 годзе.

У аналітычнай запісцы вызначаныя і клясыфікаваныя найбольш тыповыя памылкі, выяўленыя ў ходзе правядзеньня аўдытарскіх праверак вядзеньня некамэрцыйнымі арганізацыямі бухгальтарскага ўліку і справаздачнасьці, а таксама арганізацыі і вядзеньня фінансавай і кадравай работы, выбарачных праверак вядзеньня справаводзтва.

Спампаваць “Тыповыя памылкі, выяўленыя ў ходзе аўдыту фінансава-гаспадарчай дзейнасьці і бухгальтарскага ўліку некамэрцыйных арганізацыяў”.