МАРАТОН ЛЕКЦЫЯЎ АД АСАМБЛЕІ НДА

03/10/2019

12 кастрычніка Асамблея НДА запрашае прыняць удзел у Маратоне лекцыяў. Ніякіх сумных выкладчыкаў і выкладчыцаў. Выступяць прадстаўнікі і прадстаўніцы НДА, а таксама блогеры і блогеркі. Спэцыяльная госьця ‑ Бэла Рапапорт, грамадзкая дзяячка, журналістка, інтэрсэкцыянальная фэміністка з Санкт-Пецярбургу. Таксама ў праграме:

  • “Твае крокі да беларускай мовы”, Бася Пучынская;
  • “Мэмы і карыкатуры для сацыяльных зьменаў”, Франак Вячорка;
  • “Zero Waste. Што гэта такое. Асабісты досьвед”, Ганна Карповіч (@habit_for_planet);
  • “Як клапаціцца пра мэнтальнае здароўе, і чаму гэта ‑ самае важнае”, Таня Аліпчыкава;
  • “Што такое сацыяльны канструкт, з чым яго ядуць, а таксама наколькі гэта цьвёрдая ежа”, Бэла Рапапорт;
  • “Чаму варта размаўляць пра ЛГБТ?”, Антон Шэлег і Дзяніс Іваноў (@damaster_life).

Сачыце за абнаўленьнямі і сьпяшайцеся атрымаць свой бясплатны квіток.

Чытаць болей

Падобныя публікацыя хутка з'явяцца