Асамблея НДА запрашае прэзэнтаваць сваю дзейнасьць на фэсьце “Viva Braslav 2019”

14/06/2019

Упершыню пляцоўка сацыяльных актыўнасьцяў зьявіцца на фэсьце “Viva Braslav 2019”. Запрашаем грамадзкія арганізацыі ды ініцыятывы арганізаваць інтэрактыўныя споты, каб прэзэнтаваць сваю дзейнасьць для гасьцей фэсту.

Viva Braslav – адзін з самых буйных фэстаў у Беларусі.

ДАТА: 26-27 ліпеня

МЕСЦА: г. Браслаў, Віцебская вобласьць

Зірніце, як падобная пляцоўка дзейнічала на фэсьце “Наш дзень 2018”. Падавайце заяўку да 8 ліпеня. Вынікі адбору будуць вядомыя 9 ліпеня.

Чаму арганізацыям варта паўдзельнічаць?

Вы распавядзеце пра сябе новай аўдыторыі і правядзеце 2 фэстыльных дні ў кампаніі аднадумцаў.

Як будзе выглядаць пляцоўка?

Пляцоўка разьмесьціцца на адкрытай прасторы на беразе возера.

Што мы чакаем ад арганізацыяў-удзельніцаў?

Зрабіце яркі стэнд сваёй арганізацыі, прывязіце промапрадукцыю, прыдумайце як і пра што вы будзеце размаўляць з гасьцямі фэсту.

Чым дапаможа Асамблея?

Асамблея арганізуе трансфэр, забясьпечыць пражываньне і двухразовае харчаваньне. Дадатковыя патрэбы будуць узгодненыя з адабранымі ўдзельнікамі. Крытэры адбору арганізацыяў:

  • практычнае ўяўленьне і дэталёвае апісаньне актыўнасьці на фэсьце;
  • матывацыя прэзэнтаваць сваю дзейнасьць шырокай аўдыторыі праз інтэрактыў.

 

У гэтым годзе на Viva Braslav засьпяваюць Тима Белорусских, W&W, Ляпис-98, T-Fest, Gruppa Skryptonite.

Пачытаць пра фэст у VK, FB. Пытаньні задавайце праз ngo@belngo.info