У Беларусі ствараюць кодэкс дзейнасьці праваабаронцаў

Прадстаўнікі Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру і Беларускага Дому правоў чалавека Тацяна Агеева, Раіса Міхайлоўская і Ўладзімер Яворскі 9 лютага прадставілі магілёўскім праваабаронцам варыянт магчымага кодэксу. Гэты дакумэнт неабходны, каб пазьбегнуць супярэчнасьцяў паміж людзьмі, уцягнутымі ў сфэру абароны правоў чалавека.

Грамадзкія аб’яднаньні і фонды маюць адсправаздачыцца да 1 сакавіка

Нагадваем, што грамадзкія аб’яднаньні да 1 сакавіка 2017 году маюць прадставіць у свой рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіроўнага органа.

Заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе ўдасканаляць?

На пасяджэньні Савету грамадзкіх арганізацыяў пры Дэпартамэнце па гуманітарнай дзейнасьці стварылі рабочую групу, якая мае ўдасканаліць заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе.

У Гомелі адчыняць Цэнтар беларускай мовы

5 лютага ў офісе мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачне працу Цэнтар беларускай мовы.

Акцыя па зьмяншэньні колькасьці велакрадзяжоў прайшла ў Берасьці

Акцыю па прафіляктыцы выкраданьня ровараў з пад’ездаў правялі актывісты ўстановы “За Вела Брэст”. Заручыўшыся падтрымкай УУС Берасьцейскага аблвыканкаму, яны імкнуцца паўплываць на зьмену паводзінаў уладальнікаў роварамі.

Беларускаму Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава — 10 гадоў

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава 30 студзеня 2017 году адзначае дзесяцігодзьдзе сваёй дзейнасьці.

Названы пераможца грамадзкай стыпэндыі імя Аркадзя Смоліча

Ляўрэатам стыпэндыі стаў Дзьмітры Быліновіч, арганізатар навукова-папулярнага праекту “Курылка Гутэнберга”, які зьбірае вакол сябе сотні беларускіх маладых людзей, якія цікавяцца навукай.