EN: Assembly of Belarusian Pro-Democratic NGOs Хуткі выбар:
>> Пра Асамблею
>> Кантакты

Інавацыйны Фонд Прававых Тэхналёгіяў (Менск) выдаў зборнік “Няўрадавыя арганізацыі: прававыя падыходы, міжнародны досьвед”. Гэтая публікацыя ўключае тэксты, што распавядаюць аб розных аспэктах прававога рэгуляваньня дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у Эўропе і краінах СНД...

Чытаць
Агульная
Для НДА
Падпіска
Базы зьвестак

Асноўныя тэндэнцыі разьвіцьця і існаваньня беларускага трэцяга сэктару (pdf)

Моладзь – за свабоду

[18 сакавіка]:

Ад 10 да 15 тысячаў чалавек, пераважна маладых людзей, узялі ўдзел у канцэрце і сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам на плошчы Бангалёр у Менску. Мерапрыемства арганізавалі актывісты грамадзкай кампаніі “За Свабоду”.Перад прысутнымі прыхільнікамі дэмакратычных зьменаў у нашай краіне выступалі рок-гурты N.R.M., “Крама”, “Neuro Dubel”, ”Партызанская школа”, ”IQ48”, Зьміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая. Такога выдатнага настрою, такой неверагоднай атмасфэры даўно не было на падобных мерапрыемствах беларускіх дэмакратычных сілаў. Гэта сьведчаньне таго, што беларускае грамадзтва ўжо сасьпела для пераменаў, яно выступае за свабодную і незалежную Беларусь. Авацыямі быў сустрэты адзіны кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч. У сваёй прамове перад прысутнымі ён сказаў: “Заўтра Беларусь паўстане на гістарычным раздарожжы, і ад нас з вамі будзе залежыць, куды яна скіруецца. Свабода, праўда, справядлівасьць, дэмакратыя, незалежнасьць – вось тыя каштоўнасьці, да якіх яна павінна імкнуцца. Мы маем адзіную любімую радзіму – Беларусь. Усе мы хочам, каб наша краіна была сувэрэннай, свабоднай, заможнай, а яе людзі багатымі і шчасьлівымі. Толькі разам, сумесна мы зможам гэта рэалізаваць. Па ўсёй краіне ўлада ладзіць канцэрты “За Беларусь”, але ёсьць іншая музыка, ёсьць музыка Свабоды. Няма на сьвеце нічога лепшага за яе. І мы яе пачуем 19 сакавіка! Вы – наша будучыня. Свабода, праўда, справядлівасьць – гэта для вас. Я ведаю, што вы ўсе любіце свабоду. Але сёньня ў нашай краіне мала любіць свабоду. Сёньня за свабоду трэба змагацца!” Усе ўдзельнікі акцыі заўтра зьбяруцца зноў, а 20-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Аксана Вайтовіч