Неправительственные организации: правовые подходы, международный опыт: сборник статей/Инновационный Фонд Правовых технологий; сост. Е. Тонкачева, Ю. Чаусов, Г. Черепок.- Мн.: Медисонт, 2006.-364 с.
У дадзеным зборніку прадстаўленыя публікацыі па розных аспэктах прававога рэгуляваньня некамэрцыйных арганізацыяў. Мэта зборніка - азнаёміць зацікаўленых асобаў з замежным вопытам, сучаснымі падыходамі і прыкладамі рэфармаваньня некамэрцыйнага заканадаўства, садзейнічаць разьвіцьцю беларускага некамэрцыйнага права. Выданьне арыентаванае на распрацоўшчыкаў законапраектаў, парлямэнтароў, навукоўцаў, юрыстаў-практыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў юрыдычных факультэтаў, а таксама для кіраўнікоў і чальцоў грамадзкіх аб'яднаньняў.
У кампіляцыю ўвайшлі артыкулы і матэрыялы, падрыхтаваныя ў розныя часы Міжнародным Цэнтрам Некамэрцыйнага права і ласкава прадастаўленыя ім для публікацыі ў Беларусі Інавацыйнаму Фонду прававых тэхналёгіяў.
Мировые политические идеологии: классика и современность/В.В.Ровдо, В.Ю.Чернов, А.Н.Казакевич; под общ. ред. В.Ю.Чернова.- Минск: Тонпик, 2007 - 272 с.
Гэтая кніга зьяўляецца першым у нашай краіне выданьнем, прысьвечаным выкладаньню асноваў палітычных ідэалёгіяў у гістарычных і сучасных формах. Яна ўлучае 41 урэзку з пашыраным цытаваньнем з клясычнай і найноўшай навуковай літаратуры, альтэрнатыўнымі падыходамі, інтэрпрэтацыямі, камэнтарамі і ілюстратыўнымі прыкладамі. Пасьля кожнай тэарэтычнай тэмы вынікае сьціслае апісаньне сцэнару правядзеньня практычнага занятку.
Дапаможнік будзе карысным выкладчыкам, настаўнікам, аспірантам, студэнтам і шырокага кола чытачоў, што цікавяцца ідэалягічнымі праблемамі сучаснасьці.
Вклад молодежных организаций в становление гражданского общества в Беларуси / Фонд имени Фридриха Эберта. - М., 2006- 104 с.
Прэзэнтаваныя кропкі гледжаньня аўтараў пра магчымасьці ўдзелу беларускай моладзі ў разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці. Раскрываюцца паняткі "грамадзянская супольнасьць", "групы інтарэсаў", "трэці сэктар", прапаноўваецца тыпалёгія беларускіх НДА, якасны і колькасны аналіз разьвіцьця і стану грамадзянскай супольнасьці і групаў інтарэсаў у Беларусі, апісваюцца асноўныя этапы разьвіцьця маладзёвага трэцяга сэктару, прававыя аспэкты дзейнасьці маладзёвых і дзіцячых арганізацыяў у Рэспубліцы Беларусь, заканадаўчая база, што ляжыць у падмурку дзяржаўнай маладзёвай палітыкі, асаблівасьці яе рэалізацыі. Аналізуецца ўнутраны патэнцыял маладзёвых грамадзкіх арганізацыяў, структура і мэханізмы яго рэалізацыі, разглядаюцца магчымыя пэрспэктывы разьвіцьця маладзёвага беларускага трэцяга сэктару.
Адрасаваная прадстаўнікам маладзёвых грамадзкіх арганізацыяў, а таксама ўсім неабыякавым да лёсу беларускай моладзі.
Межкультурное кафе: методическое "меню" для лидеров учебных кружков/Авт.-сост. А. Величко, С.Слобода.- Минск: Новое знание, 2007.-112с.: Ил.
Дадзены дапаможнік - вынік шматгадовай аўтарскай працы па падрыхтоўцы лідэраў начвучальных гурткоў. Ён зьмяшчае разнастайныя мэтады знаёмства і стварэньня атмасфэры, уваходжаньня ў тэму і працы над ёй, правядзеньня дыскусіі і працы з тэкстам, інтэрактыўныя гульні, "энэрджайзэры" і "айсбрэйкэры". Дадаткі ўлучаюць матэрыялы для капіяваньня, неабходныя дял правядзеньня апісальных мэтодыкаў. Кніга напісаная жывой і даступнай мовай.
Яна дапаможа лідэрам навучальных гурткоў надаць сустрэчам гуртка цэласнасьць і настроіць ягоных удзельнікаў на захапляльную камунікацыю.
Для лідэраў вучэбных гурткоў, а таксама настаўнікаў, выкладчыкаў, адмыслоўцаў сфэры нефармальнай адукацыі, актывістаў грамадзкіх арганізацыяў, што выкарыстоўваюць альбо плянуюць выкарыстаць у сваёй дзейнасьці такую форму нефармальнай адукацыі, як навучальны гурток.
Падрыхтавала І.Белая